У Слуцку "міжнародная злачынная група" трапіла ў засаду "Алмаза"
За ўзброены разбой затрыманыя пяць чалавек — трое грамадзян Расіі і двое жыхароў Бабруйска.
Яны збіраліся бліжэй да апоўначы 15 кастрычніка напасці ў Слуцку на індывідуальнага прадпрымальніка і яго сям'ю. Усе пяцёра былі ў масках, мелі пры сабе зброю. Аднак калі зламыснікі патрапілі на падворак прадпрымальніка, іх затрымалі. Аперацыю правялі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз".
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", распачатая крымінальная справа. Затрыманым пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Усе ўдзельнікі "міжнароднай злачыннай групы" знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання сталічнай міліцыі.
Фота — AFP