У Слуцку пасля наведвання Лукашэнкам распачалі новую крымінальную справу

Падчас праверкі прадпрыемства былі выяўленыя факты парушэння тэхналогіі захоўвання льнотрасты. З-за гэтага частка гэтай сыравіны (182 тоны на суму каля 370 млн рублёў) "прыйшла ў непрыдатнасць". Такую выснову зрабілі спецыялісты з Інстытута льна па выніках даследаванняў.



БЕЛТА адзначае, што праваахоўнікі знайшлі месцы пахавання ў катлаванах 76 тон сапсаванай сыравіны. Таксама былі знойдзеныя больш за 200 тон ільнотрасты ў Капыльскім раёне, якія не праходзілі ў дакументацыі прадпрыемства.



Нагадаем, 11 красавіка Слуцкі льнозавод наведаў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу на тое, як захоўваецца сыравіна на тэрыторыі прадпрыемства (гл. відэа). Па выніках наведвання Лукашэнкам Слуцкага мясакамбіната ўжо распачатыя крымінальныя справы супраць дырэктара і яго намесніка па камерцыйных пытаннях.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі