У Слуцку саткалі першы пояс, адпаведны старадаўнім

Пасля далейшай абкаткі абсталявання час на выпуск слуцкіх паясоў будзе скарочаны.



Першы сучасны слуцкі пояс пробны. Ён сатканы з шаўковых і метанітавых нітак. У далейшым паясы плануюць вырабляць з залатых і срэбраных нітак.



Па словах дырэктаркі фабрыкі "Слуцкія паясы" Ларысы Тарасавай, якія перадае "Інфа-кур'ер", эксклюзіўны выраб адразу быў адвезены ў Мінск на экспертызу. Яе правядуць спецыялісты і гісторыкі.



Але дырэктарка ўпэўненая, што ў цэлым пояс па тэхналагічных параметрах, арнаментацыі, колеравай гаме адпавядае старажытным аналагам. Даўжыня пояса — 3 метры, шырыня — 35 санты­метраў, такі ж "малюнак", як на старажытных паясах, столькі ж перапляценняў нітак — 27.



Фота — s-k.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі