У Слуцку ўсталявалі новую сістэму апавяшчэння насельніцтва
Гучнагаварыцель з'явіўся на будынку райвыканкама / kurjer.info
У Слуцку праводзяць мадэрнізацыю аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва. На будынку мясцовага райвыканкама ўсталявалі гучнагаварыцель. Як піша kurjer.info, на чарзе — яшчэ два аб'екты. Сірэна ж з'явіцца на будынку адміністрацыі рынку. Раней былі даныя пра замену адпаведнай апаратуры на слуцкіх прадпрыемствах.
Паведамляецца, што ідзе падрыхтоўка да магчымых надзвычайных сітуацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.