У Смаргоні гарэў інтэрнат, эвакуявалі 15 чалавек

У Смаргоні гарэў інтэрнат, эвакуявалі 15 чалавек

У Смаргоні гарэў інтэрнат, размешчаны па вуліцы Гагарына. Здарэнне адбылося пасля 12-й гадзіны ў чацвер, 11 жніўня. Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў адным з пакояў на пятым паверсе 5-павярховага будынка.

Ратавальнікі эвакуявалі 15 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Пацярпелых няма. Агонь пашкодзіў маёмасць у згаданым пакоі. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне разеткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі