У спісе палітвязняў дадаліся восем новых імёнаў
Палітвязні
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек.
Гэта Аляксандр Сысоеў, Андрэй Бурак, Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменнаў, Дзіяна Завадская, Андрэй Брэмшміт, Віталь Красноў.
За ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням ва Украіне былі затрыманыя ці асуджаныя Аляксандр Сысоеў, Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменнаў, Дзіяна Завадская, Віталь Красноў.
Андрэй Бурак быў асуджаны паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні". Андрэя Брэмшіта ўзялі пад варту за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам.
"МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ў ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў", — адзначаюць праваабаронцы
На сёння ў Беларусі налічваецца 1412 палітвязняў. Колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, нашмат большая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.