На волю выйшаў палітвязень, асуджаны па "справе лялек"
Максім Сяргеенка
На волю выйшаў палітвязень Максім Сяргеенка, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
Максім Сяргеенка — кіроўца хуткай дапамогі з Магілёва. У красавіку 2021-га яго асудзілі на 3 гады калоніі за "павешаных" лялек з тварамі чыноўнікаў, абвінаваціўшы ў групавым хуліганстве і абразе Лукашэнкі.
29 лютага Максім выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Тым часам за кратамі апынулася яго жонка Алеся. Яе затрымалі ў студзені, калі КДБ зладзіў рэйд па сваяках палітвязняў, якія атрымлівалі дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. На жанчыну пачалі крымінальную справу і змясцілі ў СІЗА. У сям'і двое дзяцей — 3 і 16 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.