У Магілёве затрымалі жонку палітвязня
Максім і Алеся Сяргеенкі
У Магілёве затрымалі жонку палітвязня Алесю Сяргеенка — маці двух непаўналетніх дзяцей (3 і 16 гадоў), пішуць праваабаронцы.
Яе сяброўка расказала праваабаронцам, што Алеся знаходзіцца ў СІЗА. Прычыны затрымання невядомыя.
Муж Алесі — палітвязень Максім Сяргеенка. У красавіку 2021-га ён быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па "справе лялек". Тады некалькіх чалавек асудзілі за шэсць роставых лялек з тварамі "вышэйшых службовых асоб": гэтых лялек беларусы размясцілі на мастах каля вёсак Вільчыцы і Любуж, сфатаграфавалі і апублікавалі здымкі ў інтэрнэце.
Максім Сяргеенка павінен вызваліцца прыкладна праз месяц. Лёс непаўналетніх дзяцей сям'і невядомы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.