У "справе Піліпца" падсудны кажа, што прызнанне напісаў з падказкі КДБ

Нагадаем, што па гэтай справе абвінавачанымі праходзяць былы мэр абласнога цэнтра Віктар Піліпец і шэраг іншых чыноўнікаў.



Як паведамляе БелаПАН, на судзе былі выяўленыя супярэчнасці ў словах былога намесніка дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Валерыя Барысевіча з яго чыстасардэчным прызнаннем у гомельскім СІЗА КДБ.



У чыстасардэчным прызнанні, напісаным падчас папярэдняга следства, Барысевіч прызнаўся, што падаў заяву на набыццё для сябе кватэры ў той жа дзень, калі даведаўся пра гэтую магчымасць, — 27 верасня 2011 года. На паседжанні суда 13 снежня абвінавачваны абверг гэту інфармацыю. Ён заявіў, што напісаў заяву пазней. Разыходжанне падсудны растлумачыў тым, што прызнанне напісаў з падказкі супрацоўніка дзяржбяспекі, калі ён знаходзіўся пад арыштам у СІЗА КДБ у Гомелі.



"Я не ведаю, ціск гэта ці не, але ў адзіночнай камеры цяжка сядзець аднаму, калі ты ніколі там не быў і калі табе падказваюць, як правільна пісаць", — заявіў Барысевіч, адказваючы на пытанне дзяржаўнага абвінаваўцы Дзяніса Кічыгіна, ці быў на яго ціск.



Дарэчы, галоўны фігурант справы Віктар Піліпец цалкам абвяргае выстаўленыя следствам абвінавачванні і называе ўсе свае дзеянні законнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі