У спрынтарскай гонцы ў Антхольцы Крыўко заняла 17-е месца

У спрынтарскай гонцы ў Антхольцы Крыўко заняла 17-е месца

24 студзеня ў італьянскім Антхольцы стартаваў шосты этап Кубка свету па біятлоне, прайшла жаночая спрынтарская гонка на 7,5 км. Перамогу святкавала чэшка Маркета Давідава (чэшскія біятланісткі не перамагалі на этапах Кубка свету амаль два гады), на другім месцы фінка Кайса Мякярайнен, на трэцім — нарвежка Мартэ Ройселанд.

Ірына Крыўко з адным промахам заняла 17-е месца, Алена Кручынкіна — 37-е (таксама адзін промах), Дынара Алімбекава — 68-е (3), Ганна Сола — 71-е (4), Ірына Кручынкіна — 87-е (4). Агулам у гонцы ўдзельнічалі 97 спартсменак.

25 студзеня адбудзецца спрынт у мужчын, пачатак у 16:30. На 26-га прызначаны гонкі пераследавання: у 15:15 у жанчын, у 17:20 у мужчын. 27 студзеня пройдзе масавы старт: у жанчын у 14:35, у мужчын у 17:20.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі