У сталіцы Малі вызвалілі закладнікаў, ёсць загінулыя

У сталіцы Малі вызвалілі закладнікаў, ёсць загінулыя

У сталіцы Малі Бамака ўвечары 20 лістапада вызвалілі закладнікаў. У пятніцу каля дзясятка баевікоў напалі на гатэль Radisson Hotel Bamako у цэнтры горада (яны прыехалі на аўтамабілях з дыпламатычнымі нумарамі). У закладнікі трапілі 170 чалавек (140 гасцей і 30 супрацоўнікаў).

Як паведамляе ВВС, вайскоўцы і супрацоўнікі спецслужбаў вызвалілі закладнікаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у будынку гатэля знайшлі 27 целаў загінулых. Былі забітыя і два тэрарысты Цяпер ідзе аперацыя па знішчэнню астатніх "джыхадыстаў", якія заблакаваныя ў адным з памяшканняў. Параненыя пяць сілавікоў. Нагадаем, адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Аль-Мурабітун", звязаная з "Аль-Кайдай".

Сярод выратаваных закладнікаў былі грамадзяне, як мінімум, васьмі краін: 20 індыйцаў, 12 французаў, па 7 грамадзян Турцыі і Алжыра, 6 амерыканцаў, па 4 грамадзян Кітая і Бельгіі, два немца.

Фота:  AFP, AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі