У сталоўках і кавярнях з 2021 года забароняць пластыкавы посуд

У сталоўках і кавярнях з 2021 года забароняць пластыкавы посуд

У сталоўках, кавярнях ды іншых аб'ектах грамадскага харчавання з 1 студзеня 2021 года будзе забаронена выкарыстоўваць і прадаваць аднаразовы пластыкавы посуд. 

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) адпаведныя нормы замацавала пастанова Савета міністраў №797 ад 27 лістапада 2019 года. 

Пералік аднаразовага пластыкавага посуду вызначаыць МАРГ на працягу трох месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання пастановы. Цяпер ведамства аналізуе рынак посуду ў сектары грамадскага харчавання.

Дарэчы, Еўрарадыё разам з эколагам Марыяй Рудзь правярала пластыкавую тару, у якую наліваюць напоі ў розных кавярнях Мінска. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі