У Стаўбцоўскім раёне дырэктар сельгаспрадпрыемства затрыманы за хабар у $20 тысяч

У Стаўбцоўскім раёне дырэктар сельгаспрадпрыемства затрыманы за хабар у $20 тысяч

Крымінальную справу ў дачыненні дырэктара сельскагаспадарчага прадпрыемства ў Стаўбцоўскім раёне расследуе Следчы камітэт. Службовец падазраецца ў хабарніцтве.

Дырэктара затрымалі адразу пасля таго, як ён атрымаў “ганарар” ад прадстаўніка фермерскай гаспадаркі — 20 тысяч долараў. Такім чынам фермер спрабаваў паспрыяць заключэнню арэнднай дамовы на зямлю сельскагаспадарчага прызначэння.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя як “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры”. З затрыманым працуюць следчыя, паведамляе прэс-служба СК.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі