У Стоўбцах развіталіся з ахвярамі нападу ў школе
У Стоўбцах развіталіся з ахвярамі нападу ў школе. 13 лютага прайшлі пахаванні настаўніцы 50-гадовай Марыны Пархімовіч і вучня 17-гадовага Аляксандра Р. Яны загінулі 11 лютага, калі 10-класнік Вадзім М. напаў на іх з нажом у руках. Яшчэ двое школьнікаў былі параненыя. Вадзіма затрымалі, ён адмаўляецца даваць паказанні. Пра прычыну яго ўчынку нічога невядома.
Развітваліся з настаўніцай і школьнікам сотні людзей, было кіраўніцтва Стоўбцаў Труну Пархімовіч выносілі пад звон школьнага званочка. Яе пахавалі на могілках роднай вёскі Шашкі, а Аляксандра Р. — на гарадскіх могілках. Міліцыя перакрывала рух на вуліцах, па якіх ішлі жалобныя працэсіі, інфармуе Радыё Свабода.
svaboda.org