У студэнцкіх інтэрнатах БДУ робяць бясплатны інтэрнэт
Бясплатны інтэрнэт арганізуюць для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах Белдзяржуніверсітэта, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
Скарыстацца бясплатным інтэрнэтам зможа кожны студэнт ВНУ, які застаўся ў інтэрнаце, кажа прарэктар па вучэбнай працы і адукацыйных інавацыях Аксана Здрок. Такая мера ўводзіцца ў сувязі з дыстанцыйнымі заняткамі. Яна пачне дзейнічаць ужо з наступнага тыдня.
Дарэчы, у рамках барацьбы з распаўсюдам каранавіруса ў Мінску забаронены допуск пабочных асобаў у інтэрнаты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.