У суботу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць мокры снег і дождж

У суботу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць мокры снег і дождж

Уначы ў суботу, 18 снежня, у Беларусі ападкі магчымыя толькі месцамі, у дзённыя гадзіны мокры снег і дождж пройдуць амаль па ўсёй краіне (у тым ліку і ў Мінску). Сіноптыкі папярэджваюць, што на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +2 градусаў (у Мінску — ад 0 да -2), удзень — ад -2 да +4 градусаў (у сталіцы — ад 0 да +2).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі