У суботу на працягу дня ў Беларусі чакаецца ад -5 да +5 градусаў
У суботу, 22 снежня, у дзённыя гадзіны амаль па ўсёй краіне прагназуюцца снег і мокры снег, а ў Брэсцкай вобласці — з дажджом. Месцамі магчымыя моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу. На паўднёвым захадзе парывы ветру будуць дасягаць 14 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА.
Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе ад -5 да +1 градуса, удзень — ад -2 да +3 (на Брэстчыне — да 5 цяпла).