У суботу на ўсходзе Беларусі чакаецца моцны снег
Зіма пачалася ў сярэдзіне лістапада
У суботу, 19 лістапада, снег прагназуецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сіноптыкі папярэджваюць, што раніцай і ўдзень па ўсходняй палове краіны пройдзе моцны снег. Там аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да -8 градусаў (у Мінску — 5-7 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -1 да -5 (у сталіцы — ад -3 да -5 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.