У суботу прагназуюць дажджы, па Брэстчыне — з мокрым снегам
У суботу, 11 снежня, у Беларусі захаваецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па паўднёвым захадзе — з мокрым снегам. У асобных раёнах будзе туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвай чвэрці парывісты, уначы месцамі па паўночна-ўсходняй палове — да моцнага.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+5. Удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 5 цяпла, па Гомельскай вобласці будзе да 7 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.