У суботу ў Беларусі месцамі чакаюцца моцныя дажджы
У бліжэйшыя дні чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы
У суботу, 8 чэрвеня, ападкі (кароткачасовыя дажджы) прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Месцамі магчымыя навальніцы, а ў асобных раёнах удзень — моцныя дажджы.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +9 да +15 градусаў (у Мінску — ад +10 да +12), у дзённыя гадзіны — 19-25 цяпла (у сталіцы — ад +20 да +22).
У нядзелю, 9 чэрвеня, таксама амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, а месцамі і навальніцы. На Гомельшчыне ўдзень будзе да +28 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў панядзелак. Чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.