У суботу ў Беларусі туман, слабыя замаразкі, месцамі — дажджы
Сіноптыкі папярэджваюць пра туман / pixabay.com
У суботу, 5 лістапада, у дзённыя гадзіны ў Беларусі ападкі магчымыя на захадзе — у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман, а таксама слабыя замаразкі.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +5 градусаў (у Мінску — 1-3 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +2 да +10 (у сталіцы — ад +4 да +6 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.