У суботу ў Мінску будзе да 30 градусаў цяпла

Спёка

Спёка

У суботу, 24 жніўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +11 да +17 градусаў (месцамі — 8-10 цяпла, у Мінску — ад +13 да +15), у дзённыя гадзіны — ад +25 да +31 (у сталіцы — ад +28 да +30).

У нядзелю без ападкаў, удзень месцамі будзе да +34 градусаў. У панядзелак будуць падобныя ўмовы надвор'я, толькі ў асобных раёнах ужо прагназуюцца дажджы і навальніцы.

У суботу ў Мінску будзе да 30 градусаў цяпла
vk.com/belgidromet
У суботу ў Мінску будзе да 30 градусаў цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі