У суботу ўдзень у Беларусі будзе 2-6 градусаў марозу, чакаюцца ападкі
У дзённыя гадзіны ў суботу, 5 лютага, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі. Гэта будзе снег, мокры снег, а ўдзень — з дажджом.
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, а на асобных участках дарог — галалёдзіца. У дзённыя гадзіны месцамі на захадзе краіны будзе ўзмацненне ветру — парывы да 15-18 м/с.
У начныя гадзіны і раніцай месцамі чакаецца туман.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -5 да -12 градусаў (на ўсходзе — 15-17 марозу, на Брэстчыне ад -4 да 2 цяпла. Удзень у Беларусі будзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў (на ўсходзе — 3-6 марозу).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.