У судзе па гучнай справе Кубаравай сёння дапытвалі слесара

Слесар сэрвіснага цэнтру прадпрыемства "Белмедтэхніка" заявіў у судзе, што кран падачы кіслароду пакінуў адчыненым, паведамляе interfax.by.



Нагадаем, што разгляд крымінальнай справы па факце смерці 25-гадовай Юліі Кубаравай пачаўся 9 студзеня. Дзяўчына памерла вясной 2013 года пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс". Пад судом апынуліся гендырэктар цэнтра "Экамедсэрвіс" Галіна Валжанкіна, галоўны інжынер Уладзімір Ліхута і лекар-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.



У Кастрычніцкім судзе Мінска ў сераду працягваецца допыт сведкаў. Сярод іх — адзін з сузаснавальнікаў "Экамедсэрвіса" 32-гадовы Аляксандр Каява. У суд выклічуць і старшыню савета заснавальнікаў Уладзіміра Каяву.

Якімі былі апошнія гадзіны Юліі Кубаравай да ўваходу ў кому


 

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі