У судзе па справе аб смерці Юліі Кубаравай дапытвалі ўрача хуткай

Нагадаем, 25-гадовая дзяўчына памерла вясной 2013 года пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс". Пад судом апынуліся гендырэктар цэнтра "Экамедсэрвіс" Галіна Валжанкіна, галоўны інжынер Уладзімір Ліхута і лекар-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.



Суд працягваецца з 9 студзеня. На сёння былі выкліканыя ўсе сведкі па справе. Першым дапытвалі ўрача хуткай дапамогі Тарасіка, які прыехаў з брыгадай забіраць Кубараву з "Экамедцэнтра" і адвёз яе ў 4-ю бальніцу. Урач гаварыў: "Калі мы прыехалі ў "Экамедсэрвіс", Юлія Кубарава ўжо была ў коме".



Раней выказвалася меркаванне, што прысуд можна чакаць толькі ў лютым.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі