У судзе па "справе Коржыча" пачалі дапытваць сведак
Фота Еўрарадыё
Трэці тыдзень у Мінску працягваюць разглядаць крымінальную справу пра гібель 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Абвінавачванне прад'яўлена тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу.
24 жніўня амаль усе пацярпелыя распавядалі пра сяржанта Вяжэвіча, бо служылі ў яго ўзводзе. Радавы Уладзіслаў Казубоўскі распавёў суду пра эпізод, калі абвінавачаны на ранішняй пастройцы з'явіўся перад ротай п'яны і нават прапанаваў, "калі хто-небудзь хоча, арганізаваць дзяўчыну лёгкіх паводзінаў".
Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі ў сутарэнні медыцынскай роты вайсковай частцы 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў ў пятлі тыдзень. У салдата былі звязаныя ногі, а на галаву надзетая майка. Расследванне гучнай справы доўжылася паўгода, разглядаліся тры версіі гібелі. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці салдата ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Аляксандра Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.