У сусветным рэйтынгу футбольных клубаў БАТЭ ўзняўся на 36-е месца

БАТЭ ўвайшоў у лік 40 наймацнейшых футбольных каманд свету. Спіс сёння апублікавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі. Барысаўскі клуб падняўся адразу на 11 пазіцый і цяпер займае 36-е месца. Адзначым, што ў рэйтынгу беларусы істотна апярэджваюць сваіх сапернікаў па групе ў Лізе Еўропы. Так, кіеўскае "Дынама" займае толькі 77-ы радок, галандскі АЗ – 97-ы, а малдоўскі "Шэрыф" размясціўся на 101-м месцы.

Таксама БАТЭ аказаўся лепшым за такіх грандаў як Штутгарт (38), данецкі "Шахцёр" (42), Мілан (45), Зеніт (53), Манчэсцер Сіці (72).

Лідэры рэйтынгу не змяніліся: спіс па-ранейшаму ўзначальвае міланскі "Інтэр", на другім месцы – Барселона, а замыкае тройку леташні фіналіст Лігі чэмпіёнаў – мюнхенская Баварыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі