У сувязі з правядзеннем УНС у Мінску могуць перакрываць дарогі

Падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу / TUT.BY​
Падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу / TUT.BY​

Падчас правядзення ў Мінску Усебеларускага народнага сходу некаторыя сталічныя вуліцы могуць аказацца перакрытымі, папярэдзілі ў МУС.  Праўда, у якасці прычын часовага абмежавання руху назвалі яшчэ і кепскае надвор'е.

"Звяртаем увагу жыхароў і гасцей сталіцы, што 11 і 12 лютага на гарадскіх вуліцах магчымыя кароткачасовыя абмежаванні руху, у тым ліку з прычыны складаных умоў надвор'я",заявіла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава.

Яна спаслалася на прагнозы сіноптыкаў, якія абяцаюць моцны снегапад. На дарогах будзе працаваць камунальная тэхніка, магчымыя аварыі і заторы, таму прадстаўніца МУС папрасіла аўтамабілістаў "па магчымасці адмовіцца ад выкарыстання асабістага транспарту".

Чамаданава таксама сказала, што міліцыя ў гэтыя дні гатовая прыняць "усе неабходныя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі", і папярэдзіла, што "праваахоўнікі не дапусцяць правядзення якіх-небудзь несанкцыянаваных акцый на фоне важнага грамадска-палітычнага мерапрыемства".

Плануецца, што ва Усебеларускім народным сходзе Аляксандра Лукашэнкі возьме ўдзел 2700 чалавек. Улада пазіцыянуе мерапрыемстве як форум "абраных" прадстаўнікоў народа, якія прадстаўляюць самыя розныя слаі насельніцтва. Аднак трапіць на сход не ўхваленым вертыкаллю дэлегатам было немагчыма. Паводле слоў Лукашэнкі, на гэтай пляцоўцы будуць абмяркоўвацца магчымыя шляхі развіцця краіны.

Усебеларускі народны сход не можа прэтэндаваць на легітымнасць, бо там не дадуць слова апанентам улады. З такой заявай у пачатку лютага выступіла амбасада ЗША ў Беларусі. Святлана Ціханоўская таксама запісала напярэдадні ВНС відэазварот да беларусаў, дзе адзначыла што выйсці на вуліцу да людзей Лукашэнку не пад сілу. Ён гатовы мець зносіны толькі з выбранымі чыноўнікамі і ідэолагамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі