Ціханоўская: Лукашэнка не выйдзе на вуліцу, а людзі выйдуць!
Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да беларусаў перад "Усебеларускім народным сходам", які рыхтуюць улады. Яна заявіла, што Аляксандр Лукашэнка здолеў сабраць на мерапрыемства 2700 чалавек, і "гэта толькі чыноўнікі і ідэолагі". "Адабраная публіка, якая не скажа яму "сыходзь", — такую характарыстыку Ціханоўская дала дэлегатам.
"Выйсці на вуліцы яму [Аляксандру Лукашэнку] цяпер не пад сілу, — кажа Святлана Ціханоўская. — А людзі выйдуць!". Яна нагадвае, што "вясна блізка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.