У Светлагорску два прыяцелі выкінулі дзяўчыну з 9-га паверха
Падазраваных затрымалі.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ўначы ў суботу, 13 чэрвеня, у Светлагорску на Гомельшчыне. Як піша "Комсомольская правда", з 9-га паверха жылога дома выкінулі 32-гадовую дзяўчыну. Яна разбілася. Цела ахвяры знайшлі каля дома.
Паведамляецца, што перад гэтым у гаспадара кватэры і яго сябра ўзнікла сварка з названай дзяўчынай. Што стала прычынай сваркі, зараз высвятляюць следчыя.
Падазраваным па 25 гадоў. Іх затрымалі. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за забойства.
Фота — ranak.by