У Светлагорску кліент ЛПП скочыў з 9-павярховай будоўлі (відэа)
Мужчына быў на лячэнні ў ЛПП і працаваў на будоўлі.
Трагічнае здарэнне адбылося зранку 27 лістапада ў Светлагорску. 32-гадовы мужчына скочыў з будоўлі 9-павярховага дома.
Як інфармуе odsgomel.org, сам мужчына родам з Мазыра, а ў Светлагорску знаходзіўся на лячэнні ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. Брыгада з гэтай установы і працавала на будоўлі.
Следства праводзіць праверку, каб высветліць прычыны самагубства. Паведамляецца, што мужчына нерваваўся апошнія некалькі дзён — пасля спаткання з блізкімі.