У сям’ю Дашкевічаў вярнуўся кот Леапольд, зніклы падчас ператрусу
У сям’ю Насты і Змітра Дашкевічаў вярнуўся кот Леапольд, зніклы падчас ператрусу. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала Наста Дашкевіч.
Лідара “Маладога Фронту” і прадпрымальніка-цесляра Змітра Дашкевіча затрымалі 22 сакавіка, калі ён выконваў замову на выраб кухні ў кватэры пісьменніка Уладзіміра Арлова. Разам з Дашкевічам затрымалі яшчэ дваіх актывістаў арганізацыі — Арцёма Леўчанку і Сяргея Пальчэўскага. Цяпер яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
Пакуль Наста Дашкевіч высвятляла, у які ізалятар даставілі яе мужа, у іх дома адбыўся ператрус, пасля якога зніклі грошы і кот Леапольд. Хатні гадаванец нарэшце вярнуўся.