У Тбілісі спецназ вадамётамі адагнаў пратэстоўцаў ад уваходу ў парламент

У Тбілісі спецназ вадамётамі адагнаў пратэстоўцаў ад уваходу ў парламент

Зранку 26 лістапада паліцэйскі спецназ і машыны з вадамётам адагналі пратэстоўцаў ад уваходаў у парламент Грузіі, піша "Кавказский узел". 

Тым не менш, актывісты, якія сабраліся на ходніках на праспекце Руставелі, плануюць і надалей пікетаваць будынак.

Акцыі пратэсту ў Тбілісі адбываюцца з 14 лістапада. Іх удзельнікі патрабуюць правесці абяцаную рэформу выбарчага права. 18 лістапада сілавікі разагналі пратэстоўцаў з дапамогай вадамёт і слезацечнага газу. Чатыры чалавекі пацярпелі падчас разгону актывістаў, але пратэсты працягваліся. 

25 лістапада ў Тбілісі прайшло масавае шэсце па праспекце Руставелі. Пратэстоўцы сабраліся на плошчы каля будынка парламента, патрабуючы правядзення пазачарговых выбараў па прапарцыйнай выбарчай сістэме.

Частка пратэстоўцаў засталася каля парламента. Але а 5-й гадзіне раніцы (4:00 паводле мінскага часу) спецназ з выкарыстаннем вадамётаў адцясніў іх ад уваходаў у будынак.

Паведамляецца, што пасля паліцэйскага папярэджання каля 300 актывістаў прыбралі намёты з праезнай часткі і самі перайшлі на тратуары, але паліцыя ўсё адно ўжыла сілу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі