У Threads ужо 70 млн карыстальнікаў. Нават Цукерберг не чакаў такога
Марк Цукерберг / JD Lasica
“Сёння ўранку Threads дасягнула неверагодных 70 мільёнаў рэгістрацый”, — напісаў стваральнік сацсеткі генеральны дырэктар Meta Марк Цукерберг. Вядома ж, ён напісаў пра гэта ў Threads.
Сацсетка запусцілася толькі на гэтым тыдні. Для параўнання, у яе галоўнага канкурэнта старога добрага Twitter толькі 300 млн карыстальнікаў.
Forbes прааналізаваў прычыны, па якіх папулярнасць прыкладання расце так хутка — нягледзячы на тое, што на велізарным рынку ЕС яно пакуль яшчэ недасяжна.
Першае, Цукербергу давяраюць, таму што Meta кіруе платформамі, якімі карыстаюцца больш за 4 мільярды карыстальнікаў. Пасля таго, як Ілан Маск набыў Twitter, шмат хто спрабаваў стварыць сваю сетку мікраблогаў. Але ні ў каго не было такога аўтарытэта і такога досведу, як у Meta.
А дзякуючы таму, што ў Threads патрэбна рэгістравацца праз свой профіль у “Инстаграм”, Цукерберг адразу ж атрымаў мноства карыстальнікаў, якія маглі забраць у новую сацсетку сяброў са старой сацсеткі. То бок, не былі там самотныя.
Яшчэ адзін плюс — у новай сацсетцы пакуль няма рэкламы. Вядома, гэта не будзе доўжыцца вечна.
Дадатак пакуль недаступна ў Еўропе, затое ўжо даступны ў Беларусі. І гэта яшчэ адзін спосаб чытаць Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.