У траўні Беларусь практычна спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію
Сёлета ў траўні Беларусь практычна спыніла пастаўкі ў Расію нафтапрадуктаў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, за студзень-травень экспарт гэтай групы тавараў склаў усяго 161 тысячу тон, з якіх 156,1 тысячы тон было адгружана на расійскі рынак. Такім чынам, у траўні было пастаўлена ўсяго 4,9 тысячы тон.
У грашовым выражэнні экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у Расію склаў за першыя пяць месяцаў года 51,2 мільёна долараў і павялічыўся за травень усяго на 2,5 мільёна долараў.
У чэрвені расійскі бок вырашыў скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь. Адной з прычынаў такога рашэння было якраз зніжэнне экспарту нафтапрадуктаў. Раней Беларусь і Расія дамовіліся, што беларускія заводы паставяць на расійскі рынак мільён тон бензінаў у 2016 годзе. Аднак у лютым віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што сёлета нашай краіне нявыгадна прадаваць бензін у Расію, таму пастаўкі нафтапрадуктаў былі скарочаныя, паведамляе БелаПАН.