У УСУ заявілі, што два расійскія дроны пераляцелі праз мяжу ў Беларусь

Дрон, ілюстрацыйнае фота

Дрон, ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Два расійскія дроны пераляцелі праз мяжу ў Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў заяве камандуючага паветранымі сіламі УСУ Мікалая Алешчука.

Аляшчук паведаміў агульную колькасць колькасць расійскіх ракет і дронаў, выпушчаную па населеных пунктах Украіны ў ноч на 26 жніўня: "Усяго радыётэхнічнымі войскамі паветраных сіл выяўлена і суправоджана 236 сродкаў паветранага нападу праціўніка: 127 ракет і 109 ударных БПЛА".

Паводле яго, сярод ракет, якімі расіяне атакавалі Украіну, былі тры ракеты "Кінжал", шэсць балістычных ракет "Іскандэр-М", 77 крылатых ракет Х-101, 28 крылатых ракет "Калібр", тры крылатыя ракеты Х-22, 10 кіраваных авіяцыйных ракет Х-59 / Х-69.

Сродкі супрацьпаветранай абароны збілі 102 ракеты і 99 ударных беспілотнікаў — 201 цэль.

Аляшчук паведаміў, што два расійскія дроны, страчаныя падчас назірання, перасеклі ўкраінска-беларускую мяжу: "Некалькі адзінак БПЛА лакальна страчаныя на тэрыторыі Украіны, яшчэ два — перасеклі дзяржаўную мяжу з Рэспублікай Беларусь".

Раней "Беларускі Гаюн" паведамляў, што ўначы падчас атакі на Украіну некалькі "Шахедаў" перасеклі ўкраінска-беларускую мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі