У вагоне мінскага метро памёр пасажыр
Незвычайнае здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны 8 снежня ў вагоне мінскага метро. Як паведамляе БЕЛТА, на перагоне паміж станцыямі "Плошча Якуба Коласа" і "Акадэмія навук" там памёр пасажыр.
Як адзначае прэс-служба метрапалітэну, пасажыру было каля 70 гадоў. Паводле папярэдніх звестак, мужчына памёр ад сардэчнага прыступу.
Фота: БЕЛТА