У Вашынгтоне пачаў працу першы Беларускі бізнес-форум

Удзельнікі бізнес-форуму слухаюць прамову Святланы Ціханоўскай

Удзельнікі бізнес-форуму слухаюць прамову Святланы Ціханоўскай / t.me/stryzhak/

1 сакавіка ў Вашынгтоне пачаў працу першы Беларускі бізнес-форум. Арганізатар — Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой называе яго "гістарычнай падзеяй для беларускай супольнасці". Чакаецца, што пляцоўка бізнес-форуму ў Вашынгтоне "стане месцам, дзе паўстануць новыя ідэі і партнёрствы, а запыты і патрэбы для бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой будуць разгледжаныя на федэральным узроўні ЗША".

Сярод партнёраў мерапрыемства — Міністэрства гандлю ЗША, Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы і Беларуска-амерыканская асацыяцыя BAZA.

Каля 150 прадстаўнікоў бізнесу і грамадскіх арганізацый дыяспары "абмяркуюць магчымасці і выклікі, якія стаяць перад беларусамі і Беларуссю ў глабальным свеце ў няпростыя часы", піша ўдзельнік мерапрыемства Андрэй Стрыжак, які прадстаўляе BYSOL.

Бізнес-форум адкрыў відэазварот кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай. "Голас беларусаў будзе нашмат мацней, калі вы будзеце трымацца разам, гаварыла яна. — Сёння вы будзеце дапамагаць адзін аднаму ў вырашэнні бягучых бізнес-задачаў, выступаць у абарону сваіх патрэбаў і правоў, а заўтра станеце ўдзельнікамі будучых палітычных і эканамічных рэформаў у Беларусі... У мяне ёсць вельмі дакладнае бачанне таго, што Беларусь заўсёды будзе часткай глабальнай эканомікі, а не эканомікі Расіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі