У Ваўкавыску без халоднай вады заставаліся амаль паўтысячы прыватных дамоў

У Ваўкавыску без халоднай вады заставаліся амаль паўтысячы прыватных дамоў

Аварыя, якая адбылася 2 кастрычніка ў Ваўкавыску, пакінула частку горада без халоднай вады.

Як інфармуе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, зранку ў пятніцу ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на вуліцы Катоўскага прарвала трубу халоднага водазабеспячэння дыяметрам 150 мм. Без халоднай вады засталіся 475 прыватных жылых дамоў, сярэдняя школа і яслі-садок. Работнікі харчаблокаў школы і садка забяспечылі запас вады, і харчаванне дзяцей арганізавалі ў адпаведнасці з раскладам.

У 13.20 ратавальнікі ліквідавалі прарыў трубы і аднавілі падачу вады.

Мяркуецца, што прычынай аварыі стала зношанасць трубы.

Фота: ivbg.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі