У Ваўкавыску затрыманыя 8 актывістаў АГП пасля акцыі ў падтрымку Аўтуховіча

16 траўня ў Ваўкавыску затрыманыя восем актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Старшыня Гродзенскай арганізацыі АГП Юрый Істомін, які знаходзіцца сярод затрыманых, паведаміў, што актывісты прыехалі з мэтай правесці акцыю салідарнасці з затрыманымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам.
15 траўня актывісты АГП распаўсюджвалі ў райцэнтры ўлёткі аб лёсе Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі, а апоўдні сталі ля цэнтральнага рынку горада з партрэтамі затрыманых. Прыкладна ў 12.30 іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Цяпер актывісты знаходзяцца ў РАУС.

Ваўкавыскія прадпрымальнікі знаходзяцца ў СІЗА ўжо больш за 3 месяцы. Сёння мінуў месяц з моманту, як Аўтуховіч абвясціў галадоўлю, патрабуючы справядлівага расследавання крымінальнай справы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі