У вайны жаночае аблічча: фотапраект пра абаронцаў Украіны

Дзяўчаты, якія абараняюць Украіну / vazhlyva.project
Дзяўчаты, якія абараняюць Украіну / vazhlyva.project

Украіна ўжо паўгода абараняецца ад поўнамаштабнага расійскага ўварвання. Сярод тых, хто абараняе краіну, нямала дзяўчат: на роўных з мужчынамі яны выконваюць баявыя задачы. Пра жанчын — абаронцаў краіны расказвае фотапраект Кацярыны Карпенка "Важлива".

У войны женское лицо: фотопроект о защитницах Украины
"24 лютага я сустрэла з гатовым заплечнікам і дакументамі і ўжо ўвечары атрымала зброю і заняла пазіцыю", — Сальвія.
У войны женское лицо: фотопроект о защитницах Украины
"Кожны з нас важны тут і цяпер. Таму я прашу ўсіх верыць і маліцца за ваяроў, якія абараняюць нашу зямлю і наш дом. Як на фронце, так і ў сэрцы", — Вольга.
У войны женское лицо: фотопроект о защитницах Украины
"Сваё першае афіцэрскае званне я прысвяціла свайму дзеду, які загінуў пры выкананні. Усё дзяцінства я марыла пра тое, каб мной ганарыўся дзед. І тата, які заўсёды быў прыкладам чалавека і афіцэра для мяне", — Перамога.
У войны женское лицо: фотопроект о защитницах Украины
"У маіх жылах цячэ кроў адважнага і свабодалюбнага народа. Раней я займалася страйкболам, таму я спакойна магу выкарыстоўваць зброю. Што я знаходжуся ў тэрабароне, ведала толькі мая старэйшая сястра. Не хацелася, каб бацькі перажывалі за мяне", — Альбіна.
У войны женское лицо: фотопроект о защитницах Украины
"...З псіхатэрапеўта-сексолага, трэнера па гештальце і сексалогіі я ператварылася спачатку ў валанцёра, а з 1 красавіка афіцыйна стала байцом Узброеных сіл Украіны", — Анастасія-Алімпія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі