У Венесуэле танней падцірацца грашыма, чым туалетнай паперай (фота)
Рулон туалетнай паперы — за 2 600 000 балівараў ($ 0,40)
Паводле прагнозаў МВФ, інфляцыя ў Венесуэле да канца года можа дасягнуць 1 мільёна адсоткаў. Улады плануюць правесці дэнамінацыю і прыбраць 5 нулёў.
Банкаўскімі карткамі ў Венесуэле не карыстаюцца, таму на рынак нават за макаронамі і сырам трэба ісці з цэлай торбай грошай. На фотаздымках Reuters відаць, колькі грошай каштуюць цяпер прадукты ў Каракасе:
1 кг макаронаў — 2 500 000 балівараў ($ 0,38)
Курыца 2,4 кг — 14 600 000 балівараў ($ 2,22)
Кавалак мыла — 3 500 000 балівараў ($ 0,53)
1 кг сыру — 7 500 000 балівараў ($ 1,14)
1 кг рысу — 2 500 000 балівараў ($ 0,38)
1 кг кукурузнай мукі — 2 500 000 балівараў ($ 0,38)
1 кг морквы — 3 000 000 балівараў ($ 0,46)
Падгузнікі — 8 000 000 балівараў ($ 1,22)
1 кг мяса — 9 500 000 балівараў ($ 1,45)
Упакоўка пракладак — 3,500,000 балівараў ($ 0,53)
500 грамаў маргарыну — 3 000 000 балівараў ($ 0,46)
1 кг таматаў — 5 000 000 балівараў ($ 0,76)
У Беларусі апошняя дэнамінацыя адбылася 1 ліпеня 2016 года. Тады з банкнот прыбралі чатыры нулі.