У верасні Беларусь наведае генеральны сакратар ААН
У верасні 2019-га Беларусь наведае генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш. У праграме візіту важнае месца зойме праблематыка ўстойлівага развіцця, інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны. Будучы візіт быў абмеркаваны падчас сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з пастаянным каардынатарам сістэмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у РБ Іааннай Казана-Вішнявецкі.
mfa.gov.by