У верасні пройдзе першы хакатон праектаў для культуры Беларусі "Культурны код"
9-11 верасня пройдзе першы хакатон праектаў для культуры Беларусі "Культурны код". Яго арганізатармі выступаюць Беларуская Рада культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius.
Хакатон будзе адкрыты для ўдзельнікаў/удзельніц з любой кропкі свету. Класічны афлайн-марафон у прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius на 48 гадзін будзе спалучаны з анлайн-падключэннем камандаў.
Заяўкі на хакатон digital-рашэнняў для беларускай культуры "Культурны код" можна падаваць ужо цяпер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.