У Верхнядзвінскім раёне гарэла сталовая. Магчымая прычына — падпал

У Верхнядзвінскім раёне гарэла сталовая. Магчымая прычына — падпал

Верхнядзвінскім ратавальнікам у нядзелю, 20 снежня, давялося змагацца з пажарам у сталовай у вёсцы Шайтэрава. Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне пра пажар паступіла ад відавочцы ў 17.24.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, будынак быў ахоплены агнём, у ім часткова абрынуўся дах.

Высветлілася, што ў нядзелю сталоўка працавала з 8-й да 14-й. Сам будынак не ахоўваўся. Цалкам ліквідаваць пажар ратавальнікам удалося толькі а 19-й гадзіне.

Эксперты разглядаюць некалькі версій аб прычынах пажару. Яны не выключаюць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, а таксама падпал.

Фота: mchs.gov.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі