У Віцебск на тыдзень прывезлі арыгіналы карцін Далі і Пікаса

Экспазіцыя з твораў Сальвадора Далі і Пабла Пікаса адкрылася 7 ліпеня ў Мастацкім музеі Віцебска. Арыгіналы карцін прывёз у горад расійскі калекцыянер і мецэнат Аляксандр Шадрын, паведамляе сайт фестывалю “Славянскі базар”.

Звычайна расіянін дэманструе свой збор карцін у гарадах з мільённым насельніцтвам, але гэтым разам ён адгукнуўся на просьбу кіраўніцтва музея і прывёз іх у Віцебск.

Экспазіцыя ўключае 205 арыгінальных прац Далі і Пікаса. На выставе можна ўбачыць кераміку, графіку і скульптуру Далі. У прыватнасці, гэта працы “Танец часу”, “Час, які перацёк”, “Жанчына ў агні” і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі