У Віцебскай вобласці праходзіць акцыя "Дзе прытон — наведай гэты дом!"

У Віцебскай вобласці праходзіць акцыя "Дзе прытон — наведай гэты дом!"

У Віцебскай вобласці праходзіць прафілактычная акцыя з назвай "Дзе прытон — наведай гэты дом!". Ініцыявала яе ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Мэтай акцыі з'яўляецца прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян. Асаблівая ўвага надаецца месцам, дзе збіраюцца людзі "асацыяльных паводзінаў".

Дамы, дзе знаходзяцца прытоны, наведваюць міліцыянеры, ратавальнікі, супрацоўнікі пракуратуры. У Оршы міліцыя заклікае грамадзян паведамляць пра з'яўленне ў дамах бамжоў, а таксама пра месцазнаходжанне кватэр, якія маюць рэпутацыю прытонаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі