У Віцебскай вобласці пройдзе збор для ваеннаабавязаных войскаў тэрабароны
Збор ваеннаабавязаных войскаў тэрабароны, ілюстрацыйнае фота
Мінабароны праводзіць у Віцебскай вобласці навучальны збор для ваеннаабавязаных войскаў тэрытарыяльнай абароны. Трэніроўкі пройдуць з 10 верасня па 3 кастрычніка, распавялі ў ваенным ведамстве. Там адзначылі, што "мерапрыемствы прадугледжваюць прызыў ваеннаабавязаных у Віцебскім і Аршанскім раёнах вобласці".
Ставяцца дзве мэты. Па-першае, павысіць навыкі чыноўнікаў выканкамаў у пытанні фарміравання воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў. А ваеннаабавязаным трэба будзе адпрацаваць пытанні выканання задач па прызначэнні.
Нагадаем, войскі тэрытарыяльнай абароны склікаецца ў Беларусі толькі на час вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Яны маюць дапаможнае значэнне і складаюцца з асоб, якія ўжо адслужылі і цяпер знаходзяцца ў запасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.