У Віцебску адкрылі “Макдональдс”, абяцаюць яшчэ 28
Кампанія мае планы пабудаваць іх у бліжэйшыя 10 гадоў.
Пра гэта паведаміла дырэктар кампаніі Вікторыя Данько сёння ў Віцебску падчас цырымоніі адкрыцця першага рэгіянальнага рэстарана сеткі, перадае БЕЛТА.
Па словах Вікторыі Данько, на дадзеным этапе развіцця кампаніі прыярытэт будзе аддавацца адкрыццю рэстаранаў у сталіцы. Гэта выклікана тым, што дзеючыя працуюць з вялікай напругай, абслугоўваючы ў год не менш за 1,3 мільёны наведвальнікаў. Разам з тым пасля адкрыцця рэстарана ў Віцебску кампанія працягне экспансію ў рэгіёны, мае намер пабудаваць аб'екты ў кожным абласным цэнтры.
Па словах Вікторыі Данько, "Макдональдс" у Беларусі разглядае таксама магчымасці будаўніцтва рэстаранаў у раённых цэнтрах. Напрыклад у Оршы, Салігорску, Мазыры.