У Віцебску аштрафавалі мужчыну, які сачыў за сваёй дзяўчынай

У Віцебску аштрафавалі мужчыну, які сачыў за сваёй дзяўчынай

У Віцебску аштрафавалі 28-гадовага мужчыну, які сачыў за сваёй 29-гадовай дзяўчынай з дапамогай інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў сістэме "Інтэрнэт-памочнік". Пасля знаёмства ў сацсетках яны сталі жыць разам, але праз нейкі час развіталіся. Яшчэ да гэтага віцебчанка заўважыла, што яе малады чалавек сочыць за ёй. А пасля развітання ён паведамляў ёй, з кім яна вядзе перапіску і размаўляе па тэлефоне.

Праваахоўнікі высветлілі, што ў час сумеснага пражывання мужчына тайна скарыстаўся мабільным тэлефонам сваёй дзяўчыны, адправіў USSD-запыт аператару мабільнай сувязі ды ўстанавіў свой пароль для доступу ў сістэму "Інтэрнэт-памочнік" абаненцкага нумару. За тры месяцы ён больш за 540 разоў запытваў у мабільнага аператара дэталізацыю нумару і такім чынам незаконна атрымліваў доступ да інфармацыі.

У судзе мужчына прасіў прабачэння, і пацярпелая яму даравала, на суровым пакаранні не настойвала. Тым не менш, яму давядзецца заплаціць штраф — 2300 рублёў, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі